Паважаныя работнікі і ветэраны хімічнай прамысловасці! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

0
106

Паважаныя работнікі і ветэраны хімічнай прамысловасці! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!Хімічная прамысловасць – адна з ключавых галін эканомікі, якая забяспечвае развіццё многіх вытворчых напрамкаў. За кожным сучасным матэрыялам, тэхналогіяй і вытворчым працэсам стаіць праца спецыялістаў, якія штодня выконваюць складаныя і адказныя задачы.
Хімічны комплекс не стаіць на месцы, а нацэлены на пошук і пашырэнне экспартных рынкаў, далейшае павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Упэўнены, што дзякуючы пераемнасці лепшых традыцый працоўных калектываў, кампетэнтнасці і майстэрству работнікаў, беларускія хімікі будуць і надалей знаходзіцца ў авангардзе прамысловасці краіны, забяспечваючы дадатковы імпульс развіццю айчыннай эканомікі.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і стваральнай дзейнасці ў імя Рэспублікі Беларусь!

Аляксандра ЯНЧАНКАВА,
выконваючы абавязкі старшыні
раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о