Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца ў рэаліях сучаснага жыцця вельмі важная і патрэбная. Яна нясе цяпло і клопат людзям, якія ў сілу жыццёвых абставінаў і ўзросту асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы і нашай з вамі дапамогі. У вашай прафесіі сканцэнтраваны лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, дабрыня, спачуванне.
Вынікі, дасягнутыя ў сферы сацыяльнай абароны раёна, гэта плён вашай працы і адданасці абранай справе.
Жадаем вам моцнага здароўя і невычэрпных жыццёвых сіл, мудрасці і вытрымкі, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.






Оставить комментарий