Здаровая пастава – гэта не толькі прыгожая спіна, але і правільная работа ўнутраных органаў, свабоднае дыханне і ўпэўненасць дзіцяці ў сабе. Яе фарміраванне пачынаецца з ранняга ўзросту і шмат у чым залежыць ад звычак, якія закладваюць бацькі.

Памятка, якая дапаможа захаваць спіну дзіцяці здаровай.
1. Арганізуйце працоўнае месца. Стол і столак павінны адпавядаць росту дзіцяці. Ступні цалкам стаяць на падлозе, калені сагнутыя пад вуглом 90°, спіна абапірацца на спінку столка. Экран камп’ютара павінен размяшчацца на ўзроўні вачэй, а сшытак – пад невялікім нахілам.
2. Сачыце за рэжымам нагрузкі. Доўгае сядзенне – галоўны вораг паставы. Кожныя 30-40 хвілін неабходны перапынак: лёгкая размінка, нахіленне, некалькі прысяданняў. Гэта паляпшае кровазварот і здымае мышачнае напружанне.
3. Выбірайце правільны заплечнік. Ён павінен мець жосткую спінку і шырокія шлейкі. Вага запоўненага заплечніка – не больш за 10-15% ад масы цела дзіцяці. Насіць яго трэба на двух плячах, а не на адным.
4. Заахвочвайце фізічную актыўнасць. Плаванне, гімнастыка, танцы і гульнявыя віды спорту ўмацоўваюць мышачны гарсэт. Рэгулярны рух фармуе цягавітасць і дапамагае падтрымліваць пазваночнік у правільным становішчы.
5. Кантралюйце позу дома. Звяртайце ўвагу, як дзіця сядзіць за сталом, трымае тэлефон або чытае кнігу. Пастаянная карэкціроўка фармуе карысную звычку трымаць спіну прама.
6. Забяспечце паўнавартасны сон. Матрац сярэдняй жосткасці і зручная па вышыні падушка падтрымаюць натуральныя выгібы пазваночніка.
Здаровая пастава – вынік штодзённай увагі. Асабісты прыклад бацькоў, рэгулярныя агляды ў спецыяліста і клопат пра рэжым дня дапамогуць дзіцяці вырасці моцным і ўпэўненым у сабе.

Таццяна Шчучэнка, інструктар-валеолаг
ДУ “Петрыкаўскі раённы ЦГЭ”

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о