Аляксандр Верамееў, старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта:
– Парадак на зямлі — гэта не проста чысціня. Гэта наш камфорт, наш настрой і наша гонар. Навакольнае асяроддзе ўплывае на ўспрыманні ў цэлым. Любы грамадзянін будзе адчуваць сябе камфортна ў прыгожым, чыстым населеным пункце, дзе шмат зялёных насаджэнняў, няма лядашчых пабудоў, несанкцыянаваных звалак і да таго падобнага.
Таму навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай кожнага. Усе мы павінны прымаць актыўны ўдзел у азеляненні населеных пунктаў, забеспячэнні парадку на ўласных падворках, падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду будынкаў, збудаванняў.
Толькі сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага з нас можна зрабіць наш родны край: горад, вёску, вуліцу, двор – чыстымі, прыгожымі і камфортнымі для пражывання. Пасадзіў дрэва, усталяваў лаўку ў двары дома, выйшаў на суботнік – гэта ўсё ўклад у якасць нашага жыцця. Выдатны прыклад — новая алея “Надзеі” ў аграгарадку Ляскавічы.
Сёння мы сабраліся разам: дэпутаты, мясцовае самакіраванне, супрацоўнікі нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і наша моладзь. Гэта сімвал, што будучыня нашай Петрыкаўшчыны залежыць ад нашага адзінства.








Оставить комментарий