Паласа перашкод замест паркоўкі

0
1001

Паласа перашкод замест паркоўкіНа здымку – паркоўка каля адной з крам райцэнтра.

Карціна алеем (дакладней, друзлым снегам і лёдам): стаянка ператварылася ў паласу перашкод, пераадолець якую змогуць далёка не ўсе.
Без перабольшання, яна завалена снегам настолькі, што машыны наведвальнікаў жаласна буксуюць, паліруючы ледзяную скарынку, а тыя, каму “пашанцавала” прыпаркавацца, потым яшчэ доўга спрабуюць выбрацца са снежнай кашы.
Раз’ехацца ж двум аўтамабілям проста немагчыма.
А гэта, на хвілінку, сацыяльна значны аб’ект. Такі стан тэрыторыі – гэта не проста нязручнасць,  а прамое парушэнне правілаў добраўпарадкавання горада.
Спадзяемся на аператыўнае вырашэнне пытання.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о