19 снежня ў краіне прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Спыні бяду”, накіраваны на прафілактыку ДТЗ, якія ўчыняюцца ў стане ап’янення.

За 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі вобласці вадзіцелямі ў стане ап’янення ўчынена 21 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх 4 чалавекі загінулі і 24 – былі траўміраваны. Нягледзячы на тое, што з пачатку 2025 года 1525 вадзіцеляў былі затрыманы супрацоўнікамі ДАІ вобласці, па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося яшчэ 250 ДТЗ з матэрыяльным уронам.
Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за кіраванне транспартным сродкам, асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві або выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 алкаголю, вадзіцелю пагражае штраф у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на 3 гады, калі ж звыш 0,8 праміле – штраф складзе 200 БВ і кіроўца пазбавіцца права кіравання транспартам ужо на 5 гадоў!
Ужыванне алкаголю да неабходнай праверкі на прадмет вызначэння ап’янення, у тым ліку і пасля ўчынення ДТЗ, а таксама адмова ад праходжання медыцынскага агляду ва ўстаноўленым законам парадку прыводзіць да накладання штрафу ў памеры 200 БВ з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 5 гадоў.
Перадача кіравання транспартным сродкам нецвярозаму чалавеку прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад 50 да 100 БВ з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады.
Калі асоба кіравала транспартным сродкам, знаходзячыся ў стане ап’янення, або перадала кіраванне транспартным сродкам такой асобе, або адмовілася ад праходжання праверкі (агляду), паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, то ў дачыненні да такой асобы бу-дзе ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 3171 КК Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, спецыяльнай канфіскацыі падлягае транспартны сродак, якім кіравала асоба, якая ўчыніла дадзенае злачынства, незалежна ад права ўласнасці (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выбылі з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) акрамя яго волі або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб).

Аляксандр ГУБАР, старшы інспектар ДПС АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о