Няма карысці – ёсць пагроза

0
243

Пытанні навядзення і падтрымання належнага санітарнага парадку, роўна як і пытанні бяспечнага асяроддзя, заўсёды хвалююць карэспандэнтаў раённага выдання. На чарговы факт, які патрабуе тэрміновага ўхілення, хочацца звярнуць увагу адказных службаў.

Так, у адным з двароў спальнага мікрараёна па вуліцы Каралёва ўзвышаецца сухая таполя. Дрэва не проста аджыло свой век – пад уздзеяннем часу ці кузурак камель яго ад самага кораня да ўзроўню чалавечага росту ўжо спарахнеў. Без перабольшання, таполя ў такім стане не толькі не нясе ніякай карысці, але і тоіць пагрозу для навакольных. А калі ўлічыць, што апошнім часам мы ўсё часцей сутыкаемся з такімі неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, як шквалістае ўзмацненне ветру, то тут варта сур’ёзна задумацца і аператыўна адрэагаваць.
І яшчэ: “расце” дрэва побач з дзіцячай пляцоўкай.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о