Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” актыўна праходзіць на Петрыкаўшчыне

0
3286

Сёння на базе гарадской гімназіі прайшло мерапрыемства для маленькіх землякоў, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы – для дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях і дамах сямейнага тыпу. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гімназісты падрыхтавалі займальную праграму з дзіўнымі казачнымі персанажамі, танцамі, цікавымі забавамі, якая прынесла ўдзельнікам шмат прыемных сюрпрызаў і радасных момантаў.

Мерапрыемства наведалі намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Наталля Ходзька, начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.

– Віншую з надыходзячымі святамі, жадаю міру, дабра, поспехаў, каб гэты час быў для вас самым чароўным і лепшым, – адзначыла Наталля Мікалаеўна. – Вялікі дзякуй бацькам за нялёгкую працу. Здароўя, сіл і спагады, каб усё добра было ў вашых дамах.

Сённяшняе мерапрыемства ў гімназіі стала сапраўдным святам для дзяцей, напоўненым непадробнай радасцю і чараўніцтвам. Але каб зразумець усю глыбіню шчасця, якое агарнула маленькія сэрцы, неабходна вярнуцца крыху наперад, у той час, калі кожнае дзіця з надзеяй пісала свае запаветныя лісты, выказваючы самыя шчырыя пажаданні на Новы год. У рамках рэспубліканскай акцыі “Ёлка жаданняў” адбылося цуда: члены Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Патрыёты Беларусі” сумесна з ваеннаслужачымі вайсковай часці 5448 унутраных войскаў РБ прыклалі ўсе намаганні, каб выканаць пажаданне кожнага з 41 дзіцяці.

І вось, сёння, гэтыя цудоўныя людзі прывезлі ўсё жаданае ў Петрыкаў. Трэба было бачыць, колькі радасці, здзіўлення і шчырай удзячнасці было ў вачах дзяцей, калі яны атрымлівалі свае запаветныя падарункі. З “салодкімі” віншаваннямі далучылася і намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.

Гэтыя моманты шчасця, напоўненыя смехам і радаснымі воклічамі, назаўсёды застануцца ў памяці як дзяцей, так і дарослых.

 

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные