Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Ходзька наведала працоўны калектыў і Конкавіцкай сярэдняй школы.
У рамках Адзінага дня інфармавання адбылося абмеркаванне ключавых вынікаў другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
Так, Наталля Мікалаеўна асвятліла ключавыя тэмы, закранутыя Прэзідэнтам у звароце да беларусаў і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: нацыянальная дэмаграфічная бяспека, развіццё чалавечага патэнцыялу, стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця, паскарэнне тэхналагічнага развіцця, лічбавая трансфармацыя, моцныя рэгіёны, абарона суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, турыстычны патэнцыял.
У час мерапрыемства, намеснік галоўнага ўрача Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Ілля Абель падрабязна азнаёміў прысутных з адноўленай матэрыяльна-тэхнічнай базай установы аховы здароўя.
Пра тое, як засцерагчы сябе ад хатняга і сямейнага гвалту, расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека.
Ад членаў працоўнага калектыва паступіла шэраг пытанняў. Па кожным з іх дадзены тлумачэнні.







Оставить комментарий