Адзін з кранальных момантаў Дня прызыўніка адбыўся ў час уручэння позваў, калі свайго калегу Юрыя Бердніка выйшлі павіншаваць з адметнай датай спецыялісты Центру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

У сваім звароце сакратар Святлана Рагоўская і галоўны бухгалтар Алена Касцюк расказалі:
– Юрый з’явіўся ў нас адносна нядаўна, але за гэты непрацяглы час паказаў сябе як кемлівы і надзейны спецыяліст, за што і заслужыў павагу ў калектыве. Мы жадаем Юрыю, каб служба, апрача ўсяго іншага, была цікавай і пасля дэмабілізацыі ён абавязкова вярнуўся да нас на працу.
Сёння вы не толькі дзеці сваіх матуль, але і сыны сваёй Бацькаўшчыны. І ўсе цяжкасці будуць вам па сілах, калі вы станеце плячом да пляча і будзеце адзіным цэлым. Таму дапамагайце адзін аднаму.
Жанчыны ўручылі Юрыю Бердніку падарунак ад калектыву і канверты для лістоў, выказаўшы спадзяванне, што ліст да калег будзе адным з першых, які напіша будучы абаронца Айчыны.
Малады чалавек – ураджэнец Петрыкава. Скончыўшы гімназію ў 2019 годзе, атрымаў адукацыю ў Каледжы бізнесу і права ў Мінску і ўладкаваўся на працу ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый на пасаду інжынера-праграміста. Нам жа ён больш вядомы як прыхільнік здаровага ладу жыцця: пераможца апошняга восеньскага лёгкаатлетычнага кросу і футбаліст фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай”.
– Пытання пра выкананне канстытуцыйнага абавязку ў мяне ніколі не ўзнікала. З дзяцінства я ведаў, што стану ў шэрагі абаронцаў Айчыны, калі прый-дзе час. Так і сталася. Са школьных часоў я цікавіўся спортам, потым захапіўся футболам, лёгкай атлетыкай – гэта таксама ў пэўнай ступені прадвызначыла лёс, бо накіроўваюць мяне ў 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду ў горадзе Брэсце.
Настрой выдатны, спадзяюся, што служба будзе цікавай, а атрыманы вопыт і маральная загартоўка будуць абавязкова запатрабаваныя ў жыцці, – распавёў Юрый Генадзьевіч.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о