На Петрыкаўшчыне назвалі лепшых тэхнікаў-асеменатараў

0
302

На мінулым тыдні на базе аграгарадка Пціч прайшоў раённы конкурс “Лепшы работнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы”.

Конкурс праводзіўся з мэтай распаўсюджвання перадавога вопыту для павышэння паказчыкаў узнаўлення статку ў сельгасарганізацыях раёна. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама, Петрыкаўскага філіяла “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”, члены раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага кампексу. Конкурсная праграма была традыцыйнай і складалася з тэарэтычнай і практычнай часткі. Спачатку ўдзельнікі пісьмова адказвалі на прапанаваныя пытанні, а затым дэманстравалі працэс асемянення. Падчас другой часткі іспыту майстэрства ўдзельнікаў журы ацэньвала па ўменні правільна падрыхтаваць сваё працоўнае месца, інструменты, вызначыць якасць матэрыялу пад мікраскопам, а таксама правільна весці адпаведную дакументацыю. Пры гэтым канкурсанты каменціравалі свае дзеянні.

На Петрыкаўшчыне назвалі лепшых тэхнікаў-асеменатараў

У ходзе сустрэчы ўдзельнікаў чакалі прыемныя моманты. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алена Галеня ўручыла падзячныя граматы за шматгадовую працу ў сельгасарганізацыях раёна Галіне Боўсун, Людміле Бязгінавай з ААТ “Курыцічы”, Любові Чычыкайла, Наталлі Сахоўскай з ААТ “Навасёлкі”, Наталлі Верамеевай з КСУП “Запаветы Ільіча”, Івану Брыняўцу з ААТ “Агра-Ляскавічы”. Жывёлаводаў сваім мастацкім майстэрствам парадавалі пціцкія артысты.

Для абвяшчэння вынікаў конкурсу на сцэну быў запрошаны першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства” Аляксандр Мельнік. Па выніках набраных балаў дыплом 3 ступені быў уручаны Галіне Гурыневіч – УП “Палессе-Аграінвест”, 2 ступені – Івану Брыняўцу з ААТ “Агра-Ляскавічы”. Прадстаўляць Петрыкаўшчыну на абласным этапе конкурсу будзе ўладальніца дыплома 1 ступені Таццяна Панамарова – УП “Палессе-Аграінвест”.

– З году ў год майстэрства нашых тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы расце. Гэтаму садзейнічуць і конкурсы прафесійнага мастэрства, дзе можна абмяняцца вопытам сваёй работы, – падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч. – Ад тэхнікаў-асеменатараў шмат у чым залежыць стабільнае развіццё жывёлагадоўчай галіны. Конкурс паказаў, што ў сельгаспрадпрыемствах Петрыкаўшчыны працуюць сапраўдныя прафесіяналы.

На Петрыкаўшчыне назвалі лепшых тэхнікаў-асеменатараў На Петрыкаўшчыне назвалі лепшых тэхнікаў-асеменатараў На Петрыкаўшчыне назвалі лепшых тэхнікаў-асеменатараў

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о