Філіял Петрыкаўскага ДРБУ-112 паведамляе, што на падставе распараджэння КПРБУП “Гомельабл-дарбуд” ад 7 сакавіка ў сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор’я і гідралагічнай абстаноўкай на рацэ Прыпяць паромная пераправа на аўтамабільнай дарозе Н-4739 Мазыр-Петрыкаў з 8 сакавіка аднавіла сваю работу.
Рух парома ў накірунку вёскі Вялаўск – аўтадарога Мазыр-Петрыкаў арганізаваны наступным чынам:
Левы бераг Правы бераг
(г. Петрыкаў) (в. Вялаўск)
8.00 – 8.20
9.00 – 9.20
12.00 – 12.20
14.00 – 14.20
16.00 – 16.20
18.00 – 18.20
Галіна КАЗАК,
фота аўтара.
Оставить комментарий