З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў лютым выедуць у населеныя пункты раёна.
Так, згодна графіка, натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 6 лютага правядзе выязны прыём у вёсцы Галубіца, 18 лютага – у вёсцы Лучыцы, а 27 лютага – у аграгарадку Чалюшчавічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5-56-83.
Натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец правядзе 3 лютага прыём-кансультацыю ў аграгарадку Грабаў, 14 лютага – у аграгарадку Навасёлкі, а 19 лютага – у пасёлку Капцэвічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий