Утрыманне ў належным стане замацаваных тэрыторый – тэма, якая гэтым летам загучала вельмі выразна. Яно і зразумела, Год добраўпарадкавання прызваны не толькі навесці парадак у краіне, але і замацаваць дасягнуты вынік – захоўваць на пастаяннай аснове чысціню і дадаваць прыгажочці кожнаму куточку.
На жаль, не ўсе аб’екты райцэнтра адпавядаюць пасылу сёлетняга года. Так, пад цэнтральнай лесвіцай уваходнай групы камбіната бытавога абслугоўвання назіраем імправізаваную сметніцу – несумленныя землякі без усялякіх згрызот сумлення кідаюць пад лесвіцу пустыя бутэлькі, банкі з-пад газіроўкі і іншае дробнае смецце. Абсурднасць сітуацыі яшчэ і ў тым, што побач з будынкам КБА ажно дзве сметніцы! Вось і атрымліваецца, што гэта не проста адсутнасць элементарнай культуры паводзін, а сапраўднае свінства.
Аднак парадак павінен быць, і яго давядзецца навесці балансаўтрымальніку дадзенага аб’екта, які на пастаяннай аснове і павінен сачыць за належным станам маёмасці.Да ўсяго іншага лесвіцу варта пафарбаваць.

В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о