МЕРКАВАННЕ: “Бяспека”, якая пагражае здароўю

0
234

Латвія займае адно з апошніх месцаў у Еўрапейскім саюзе па колькасці медыцынскіх сясцёр на душу насельніцтва. У краіне назіраецца востры дэфіцыт медыцынскага персаналу.

Часткова гэту праблему вырашалі выхадцы з Беларусі і Расіі, якія працавалі ва ўстановах аховы здароўя нашай суседкі. Сярод іх не толькі людзі, якія нядаўна прыехалі ў краіну, але і пастаянныя жыхары Латвіі, якія не атрымалі грамадзянства – “не грамадзяне”.

Апошнім часам улады зноў узнялі пытанне “Аб дзяржаўнай бяспецы”. Бяспека – справа сур’ёзная, толькі вось пытанне насамрэч, мы гаворым менавіта пра яе? Ці зноў палітыка “мы з вамі не гуляем” ва ўгоду нейкім не зусім зразумелым палітычным інтарэсам.
Цяпер “пясочніцамі”, у якіх не дазваляюць “гуляць” жыхарам з беларускімі і расійскімі пашпартамі, у Латвіі сталі ўстановы аховы здароўя.

Так, напрыклад, бальніца ў Даўгаўпілсе звольніла адразу 49 чалавек: 29 – медперсаналу, а астатнія – супрацоўнікі адміністрацыйна-гаспадарчага аддзелу. Хаця чарга ім на змену з “грамадзян” не стаіць, іх няма кім замяніць. А ўлады заклікаюць установы здароўя “шукаць унутраныя рэсурсы”. Пытанне: дзе? Сярод хворых?

Вось і атрымліваецца ў латвійскіх уладаў: пра бяспеку дзяржавы дбаем і столак у гэтай бяспекі з-пад ног выбіваем, падрываючы адзін са слупоў дэмаграфічнай бяспекі – ахову здароўя.

Відавочна, што пацярпелі не толькі звольненыя “неграмадзяне”, але і грамадзяне Латвіі, якія з-за гэтага не змогуць атрымаць медыцынскіх паслуг.

Відавочна, улады Латвіі зноў далі маху, ці, як кажуць, “малявалі на паперы, ды забыліся пра яры”. У адзін з такіх яроў і патрапіла сфера аховы здароўя.

Але мы ведаем, што трапіць у яму лягчэй, чым выбрацца з яе.

Надзея СІГАЙ.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о