У той час як Беларусь ахоплена прыемнымі клопатамі, у Эстоніі – пераднавагодняя паніка: з паліц змятаюць зялёны гарошак і маянэз.

Прычына, мякка кажучы, анекдатычная – слых пра магчымую забарону салаты “аліўе” як “знака савецкага мінулага”. Нібыта парламент краіны рыхтуе штрафы за яго прыгатаванне. Пра гэта растыражавалі мясцовыя сацсеткі, а затым і СМІ, у тым ліку Postimees.
Па факце, навіна аказалася фэйкам. Але паказальна ў гэтай сітуацыі іншае: у атмасферы татальнай антырасійскай істэрыі ў Прыбалтыцы падобныя забароны ўжо не здаюцца людзям немагчымымі. Калі гадамі людзям убіваць у галовы, што ўсё “няправільнае” – рускае, савецкае, гістарычнае – падлягае выкараненню, то лагічна яны чакаюць наступны крок. А што да яго абсурднасці, то і не з такімі выпадамі мясцовым жыхарам даводзілася сутыкацца.
Сёння – помнікі, мова і адукацыя. Заўтра – ежа і бытавыя традыцыі. Не дзіўна, што істэрыя даходзіць да таго, што нават салата становіцца аб’ектам палітычнай барацьбы.

Як бачым, апантаная барацьба з мінулым падмяняе здаровы сэнс і грамадства пачынае верыць у любы абсурд. А страх і паніка – прамое следства палітыкі, дзе русафобія даўно прыйшла на змену рэальнаму клопату пра сваіх жа людзей.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о