Не, гэта не назва трылера, а форма акцыі пратэсту пад лозунгам “Бальнічны ложак пачакае, а хвароба – не!”, якую праводзяць медыцынскія работнікі раённых бальніц Польшчы. Гэта базавая ступень аказання медыцынскай дапамогі ў суседняй краіне (накшталт нашых раённых бальніц).
У Польшчы бальніцы фінансіруюцца Нацыянальным фондам здароўя з абавязковых страхавых узносаў грамадзян. Калі ўзносаў грамадзян не хапае, то дадатковыя сродкі выдзяляе Міністэрства фінансаў. Апошняе зусім не хоча раскашэльвацца на патрэбу раённых бальніц, і лічыць, што ўся справа ў недахопах “асобных” устаноў аховы здароўя: трэба скараціць колькасць пацыентаў і дыагностыкі. Між тым, праблемы коцяцца, як “снежны ком” – ужо каля 40% устаноў знаходзіцца на мяжы банкротства. Зразумела, што пакуль чыноўнікі высвятляюць “хто мае рацыю, а хто вінаваты” і што з гэтым рабіць, пакутуюць простыя грамадзяне.
Прыходзіцца палякам хварэць па “плану”, калі табе не пашанцавала і ты “зверх плану” – то тут два выйсце. Альбо цябе будуць лячыць “ўсляпую” – без аналізаў і дыягнастычных працэдур, альбо станавіся ў чаргу. А час чакання можа зацягнуцца на некалькі месяцаў. Па словах Вальдэмара Маліноўскага, прэзідэнта Асацыяцыі працадаўцаў раённых бальніц Польшчы, ёсць установа аховы здароўя, якая ўжо перанесла на наступны год болей 1 тысячы пацыентаў. Чыноўнік апасаецца, што такая сітуацыя з бальніцамі можа напрамую ўдарыць па аддзяленнях неадкладнай дапамогі і рэзка павялічыць нагрузку на іх.
Такім чынам, для польскай медыцыны наступіў не “чорны тыдзень”, а “чорны час”, а вось яго працягласць залежыць напрамую ад дзеянняў улады, якая пакуль марудна разгойдваюцца для прыняцця якога-небудзь рашэння.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о