Майстар-класы, экскурсіі і сустрэчы

0
217

У мінулую суботу ў абласным цэнтры прайшоў VlI злёт юных журналістаў і блогераў Гомельшчыны.

Сярод запрошаных – юныя блогеры Петрыкаўшчыны: Анастасія Бужан з Мышанскай сярэдняй школы і Арсеній Вашкоў з Капаткевіцкай сярэдняй школы – пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу.
Удзельнікаў чакала насычаная, цікавая і разнапланавая праграма. Мерапрыемства пачалося ў тэлерадыёкампаніі “Гомель” з цырымоніі адкрыцця, дзе героямі сталі маладыя юнкары і блогеры, якія пры дапамозе газет, сацыяльных сетак прадстаўляюць сваю малую радзіму вялікай аўдыторыі! Свае віншаванні і шчырыя пажаданні маладому пакаленню адрасавала
старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Кручко, галоўны рэдактар “Гомельскай праўды”, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза Журналістаў Сяргей Бяспалы, дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гомель” Аляксандр Дабрыян. Сустрэча з такімі ўплывовымі асобамі дапамагла моладзі лепш зразумець свае мэты і перспектывы.
Першая частка злёту была накіравана на практычнае знаёмства ўдзельнікаў з журналістыкай і блогерствам. Для рабят былі арганізаваны майстар-класы ад журналістаў і блогераў Гомельшчыны і экскурсіі.
Другая частка сустрэчы – знаёмства са знакавымі мясцінамі і вядучымі прадпрыемствамі горада над Сожам. Удзельнікі наведалі кандытарскую фабрыку “Спартак”, якая славіцца сваім шырокім асартыментам якасных кандытарскіх вырабаў і гісторыяй, якая налічвае 101 год. Месцам прыцягнення ў той дзень стала і плошча Паўстання, у час наведвання якой маладыя патрыёты ўсклалі кветкі да манумента воінам-вызваліцелям і да памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа.
Таксама юнакі і дзяўчаты аддалі дань павагі Маршалу Савецкага Саюза, двойчы Герою Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму, каля помніка, які быў адкрыты ў лістападзе бягучага года, і наведалі Гомельскі абласны музей ваеннай славы.
Закончыўся злёт круглым сталом ”Школа журналіста. Майстэрня ідэй”.
Слова ўдзельнікам:

Майстар-класы, экскурсіі і сустрэчы

 

Анастасія БУЖАН:
– Злёт быў неверагодны. Усё было цікава. Для мяне асабіста прыемнай была сустрэча са школьнікамі з Гомельшчыны, якія, як і я, мараць пра журналістыку. Мы маглі абмяняцца думкамі, падзяліцца ідэямі ў час правядзення майстар-класаў.
Жаданне перадаваць свае думкі праз слова, ствараць відэакантэнты я адчула два гады таму, калі пачала наведваць школьны гурток “Юны журналіст”. І на злёце даведавалася, як развіваецца журналістыка і блогерства, што гэтыя напрамкі запатрабаваныя.
Адзін з запамінальных момантаў – экскурсія па горадзе. Аповед экскурсавода і ўскладанне кветак да памятных мясцін будуць надоўга ў маёй памяці. Я лічу, што юнкары павінны быць патрыётамі сваёй краіны, ведаць яе гісторыю і распавядаць пра яе так, каб гэта было цікава і зразумела іншым.

 

 

Майстар-класы, экскурсіі і сустрэчы

 

Арсеній ВАШКОЎ:
– Адным з найбольш запамі-нальным для мяне стала наведванне тэлерадыёкампаніі. Гэта была не проста экскурсія, а магчымасць убачыць, як працуюць людзі, якія штодня ствараюць навіны і праграмы, якія мы глядзім і слухаем.
Я ўжо не адзін год спрабую сябе ў стварэнні мультфільмаў. Таму візуальна мне быў надзвычай цікавы працэс стварэння як тэле, так і радыёпраграм знутры.
Хочацца адзначыць і карысць майстар-класаў, якія дапамаглі зразумець тонкасці сучасных медыя. Як апрацоўваць фотаздымкі, весці сацыяльныя сеткі – гэта актуальныя тэмы для нас, маладых блогераў. Спадзяюся, што атрыманыя веды дапамогуць мне палепшыць дзейнасць у гэтым напрамку.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о