Ліпень 2024 года стаў сур’ёзным выпрабаваннем для ляснога фонду Беларусі. Магутны навальнічны фронт, які абрушыўся на Гомельскую і Магілёўскую вобласці, знішчыў дзясяткі тысяч гектараў лесу.

Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі

Найбольш цяжкая сітуацыя склалася на поўдні рэгіёну: ураган пашкодзіў больш за 34,5 тысяч га, з якіх 16,7 тыс. га патрабавалі санітарнай рубкі.

З першых жа дзён работнікі Петрыкаўскага лясгаса актыўна ўключыліся ў працу па ліквідацыі наступстваў. Нашы землякі працавалі на ўчастках Лельчыцкага, Калінкавіцкага і Васілевіцкага лясгасаў.

Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі

За гэты час сіламі Петрыкаўскага лясгаса праведзены санітарныя высечкі на плошчы парадку 300 га; выбарачныя санітарныя рубкі праведзены больш як на 500 га пашкоджаных плошчаў. Асноўная задача — распрацоўка цяжкадаступных ветравальна-бураломных лесасек у Васілевіцкім лясгасе. Гэта забалочаныя ўчасткі, доступ да якіх спецтэхніка атрымала толькі з прыходам нізкіх тэмператур. Петрыкаўскі лясгас узяў на сябе абавязацельства па расчыстцы 20 га цяжкадаступных плошчаў, на сённяшні дзень ужо распрацавана 16, 8 га.

Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі

Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці ўсім работнікам, якія з першых дзён усталі на абарону лесу. Асабліва хочацца адзначыць ўклад наступных спецыялістаў: Антонава Андрэя Віктаравіча і Загорца Анатоля Іванавіча — трактарыстаў на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу; Качаткова Дзмітрыя Яўгенавіча і Паўлючэка Аляксандра Мікалаевіча — машыністаў тралёвачных (лесанарыхтоўчых) машын; Чычыкава Антона Аляксандравіча і Тарасенка Дзмітрыя Уладзіміравіча — вальшчыкаў лесу — людзей якія з першых дзён, удалечыні ад сваіх сем’яў наводзілі парадак у лясах пацярпелых раёнаў. Асаблівыя словы падзякі работнікам, якія працуюць у сапраўды экстрэмальных зімовых умовах сёння: Ястрэмскаму Аляксандру Васільевічу, Паўлючэку Кірылу Мікалаевічу, Стракачу Аляксандру Яўгенавічу — машыністам тралёвачных (лесанарыхтоўчых) машын.

Дзякуй за прафесіяналізм, стойкасць і адданасць справе!

Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі Ліпень 2024: выпрабаванне для ляснога фонду Беларусі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о