Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленні

0
1631

Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленніУ Міжнародны дзень школьных бібліятэк сярэдняя школа №1 горада Петрыкава стала месцам асаблівай падзеі.

У гэты дзень школьная бібліятэка атрымала ў падарунак каштоўны зборнік “Аднагодкі Перамогі”. Гэта не проста кніга, а сапраўдны скарб, які змяшчае гісторыі людзей, народжаных у год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, чыё жыццё непарыўна звязана з гэтай вялікай падзеяй.

Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленніАсаблівую значнасць уручэнню выдання надала прысутнасць на мерапрыемстве нашай зямлячкі, Кацярыны Іванаўны Ліцвін. Менавіта яе жыццёвая гісторыя ўвайшла ў гэты зборнік, робячы яго яшчэ больш блізкім для петрыкаўчан. Сустрэча з адной з гераінь зборніка дазволіла юным чытачам пачуць гісторыю з першых вуснаў, адчуць сувязь пакаленняў і ўсвядоміць, наколькі важна ведаць гісторыю сваёй краіны.

Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленніНа сустрэчы была ўручана кніга бібліятэкару школы, Кацярына Іванаўна адказала на пытанні прысутных, дала падрастаючаму пакаленню каштоўныя парады.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла раённая арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”. Да-дзеная ініцыятыва падкрэслівае важнасць захавання памяці пра гераічнае мінулае і перадачы яго наступным пакаленням.

Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленні“Аднагодкі Перамогі” – гэта не толькі зборнік успамінаў, але і магутны адукацыйны рэсурс, які дазволіць вучням глыбей зразумець значэнне той вялікай падзеі, пачуць гісторыі людзей, якія будавалі мірнае жыццё.

Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленніЯк адзначыла бібліятэкар Марына Мелказёрава, гэты падарунак стане каштоўным дадаткам да фонду школьнай бібліятэкі, пашырыць магчымасці для патрыятычнага выхавання і фарміравання грамадзянскай пазіцыі вучняў.

Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленні Кніга, якая аб’ядноўвае пакаленні

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о