У межах Адзінага дня інфармавання старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Яўгеній Шкробат сустрэўся з калектывам райжылкамгаса. Напачатку сустрэчы кіраўнік раёна падзякаваў калектыву за годную падрыхтоўку да фестывалю » Кліч Палесся». Пры гэтым адзначыў, што падобным чынам варта працаваць увесь час, бо парадак — катэгорыя рухомая: як толькі мы пра яго забываем, ёсць рызыка патануць у хаосе

Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна

Галоўнай тэмай сустрэчы стала экалагічная культура, бо гэта — асабістая адказнасць кожнага з нас. Калектыў быў абраны для наведвання невыпадкова, паколькі большасць абмеркаваных пытанняў у межах Адзінага дня інфармавання напрамую звязана з іх паўсядзённай дзейнасцю.
Размова ішла пра абыходжанне з камунальнымі адходамі, навядзенне парадку на зямлі і падтрыманне ў належным стане як падведамасных, так і прылеглых тэрыторый. Асобна закранулі тэму рэгістрацыі хатніх жывёл.

Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёнаНачальнік участка падзякаваў жыхарам за сумленнасць: людзі навучыліся рэгістраваць гадаванцаў, своечасова здымаюць іх з уліку, калі тыя паміраюць. Аднак тут сур’ёзна паўстала іншая праблема — у раёне няма спецыяльна адведзенага месца для пахавання жывёл, і гэтае пытанне патрабуе вырашэння.

Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёнаДыялог атрымаўся адкрытым, а калектыў актыўна дзяліўся набалелым. Работнікі прадпрыемства паднялі пытанне матэрыяльна-тэхнічнай базы. У свой час мясцовы «Гартоп» далучыўся да райжылкамгаса са сваёй нехітрай маёмасцю. Час ідзе, тэхніка зношваецца. Сёння прадпрыемству востра неабходны новы аўтамабіль МАЗ для перавозкі дроў. Той самазвал, што ёсць у наяўнасці, часта патрабуе рамонту, ды і яго аб’ём далёка не такі вялікі, як таго патрабуюць сучасныя аб’ёмы працы.
Акрамя таго, востра гучала тэма фінансавання добраўпарадкавання. Горад Петрыкаў расце, колькасць аб’ектаў, якія патрабуюць дагляду і навядзення парадку, павялічваецца, у той час як бюджэтныя асігнаванні на гэтыя мэты застаюцца на ранейшым узроўні.
Яўгеній Шкробат уважліва выслухаў кожны зварот і дэталёва разбіраўся ў сутнасці праблем.

Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёнаНе засталіся без увагі і асабістыя пытанні грамадзян. Так, жыхарка вёскі Бялавічы падняла праблему неналежнай якасці вады ў пасёлку, а таксама звярнулася з просьбай падоўжыць лінію вулічнага асвятлення да самага канца цэнтральнай вуліцы. Гэтая вуліца з’яўляецца праязной, таму пытанне бяспекі і камфорту людзей тут абсалютна абгрунтаванае і актуальнае.

Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёнаКіраўнік раёна ўзяў усе агучаныя праблемы пад асабісты кантроль.

Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна Канструктыўны дыялог: ад экалагічнай культуры да надзённых праблем камунальнікаў і жыхароў раёна

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о