Пытанні навядзення парадку на падведамасных тэрыторыях і падтрымання ў належным стане аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, – надзённыя і актуальныя. Яны штотыдзень разглядаюцца і абмяркоўваюцца на розных узроўнях: ад старшыні райвыканкама і яго намеснікаў да кантралюючых службаў і неабыякавых грамадзян.
Аднак тым не менш выпадкі безгаспадарлівасці часам маюць месца быць. Так, у час наведвання гарадскога пасёлка Капаткевічы быў выяўлены факт адсутнасці поўнага абмежавання доступу на аб’ект Жыткавіцкага філіяла абласнога спажывецкага таварыства, які знаходзіцца ў аварыйным стане і не выкарыстоўваецца. Часткова закрыты доступ да аб’екта, у якім між іншым захоўваецца абсталяванне, нагода для прыняцця кіраўніцтвам філіяла аператыўных мер рэагавання. Ухіленне выяўленага факту безгаспадарлівасці ўзята рэдакцыяй на кантроль.
Галіна КАЗАК, фота аўтара.
Оставить комментарий