Петрыкаўскі райвыканкам інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і аналізу грамадскай думкі па горадабудаўнічым праекце агульнага планавання “Генеральны план населенага пункта Макарычы Петрыкаўскага раёна”.
Мэта генплана – распрацоўка горадабудаўнічай дакументацыі, якая вызначае напрамкі комплекснага развіцця Макарыч з улікам перспектыўнай колькасці насельніцтва, прапаноў па вызначэнні тэрытарыяльных рэзерваў размяшчэння жылой забудовы, аб’ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктур, мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, па ахове навакольнага асяроддзя, якія забяспечваюць фарміраванне бяспечнага і экалагічна спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва, функцыянавання.
Зацверджаны ва ўстаноўленым парадку генеральны план служыць асновай для доўгатэрміновага планавання інвестыцыйных працэсаў на праектаванай тэрыторыі, распрацоўкі дэталёвых планаў, комплексных транспартных схем, спецыялізаваных схем развіцця сістэм інжынернага абсталявання, комплексных схем мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя, схем і планаў землеўпарадкавання, праекта перспектыўнай рысы населенага пункта, іншых галін.
Генеральны план выкананы з улікам раней распрацаваных горадабудаўнічых праектаў агульнага і спецыяльнага планавання.
Устаноўленае ў працэсе распрацоўкі генеральнага плана функцыянальнае занаванне для раней забудаваных тэрыторый з’яўляецца абавязковым для ўсіх забудоўшчыкаў і ўладальнікаў нерухомасці, якія плануюць магчымыя будаўнічыя змены нерухомасці або новае будаўніцтва.
Межы функцыянальных зон, устаноўленыя пры распрацоўцы генеральнага плана, могуць удакладняцца на наступнай стадыі горадабудаўнічага праектавання.
Праектам, згодна з заданнем на праектаванне, устаноўлены наступныя разліковыя перыяды рэалізацыі генеральнага плана:
– сучасны стан на 01.01.2025 г.;
– 1 этап рэалізацыі – 2035 год;
– 2 этап (разліковы тэрмін) – 2040 год.
Тэрміны правядзення грамадскага абмеркавання з 24 студзеня па 8 лютага 2026 года ўключна.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 4 лютага 2026 года ў 11 гадзін у Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце.
З матэрыяламі праекта падчас правядзення грамадскага абмеркавання можна азнаёміцца ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама па адрасе: вуліца Гагарына, 17, кабінет № 103, у працоўныя дні з 8-30 да 17-30. Кантактныя тэлефоны 2-70-22, 2-70-24. А таксама на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”: http://petrikov.gomel-region.by/ru/o-o/.
Электронны адрас для накіравання заўваг і (або) прапаноў па праекце: arx@petrikov.gov.by, паштовы адрас для накіравання пісьмовых заўваг і (або) прапаноў: 247912, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17, кабінет № 103, тэлефон: 802350 27022.
Заўвагі і прапановы прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання ў пісьмовым і (або) электронным выглядзе па адрасах, указаных вышэй.
Галіна КАЗАК,
па інфармацыі аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва.







Оставить комментарий