Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб пачатку працэдуры грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
На грамадскае абмеркаванне выносіцца горадабудаўнічы праект “Дэталёвы план мікрараёна жылой забудовы “Паўночны-3” у горадзе Петрыкаў”.
Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання складзе 15 каляндарных дзён: з 14 да 29 студзеня 2026 года ўключна.
У час правядзення грамадскага абмеркавання матэрыялы праекта даступныя для ўсіх зацікаўленых. Пазнаёміцца з імі можна ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Петрыкаўскага райвыканкама па адрасе: вуліца Гагарына, 17, кабінет № 103 у рабочыя дні з 8.30 да 17.30 гадзін. Дадатковую інфармацы можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: 2-70-22 і 2-70-24, а таксама на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”.
Арганізатар грамадскага абмеркавання – Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247912 горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына,15 тэлефон-факс 8 (02350) 27020, Е-mail: office@petrikov.gov.by
Заўвагі і (або) прапановы прымаюцца ў пісьмовым выглядзе на адрас: 247912 горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15 і на электронную пошту Е-mail: office@petrikov.gov.by
Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання разглядаюцца камісіяй, створанай Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам.
Кантактная асоба – Кацярына Віктараўна Улашэвіч, тэлефон 8-02350-2-70-22.
Галіна КАЗАК,
па інфармацыі аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва РВК.








Оставить комментарий