Фотафакт: наваселле напярэдадні свята

0
2029

Фотафакт: наваселле напярэдадні святаШчаслівыя сем’і супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў атрымалі ключы ад новых кватэр.

Напярэдадні Дня беларускай міліцыі, які штогод адзначаецца 4 сакавіка, у райцэнтры адбылася радасная падзея, якая стала сапраўдным падарункам для дзвюх сем’яў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Па вуліцы Макаранкі, у новым утульным доме, былі ўручаны ключы ад доўгачаканых кватэр.Фотафакт: наваселле напярэдадні свята

Шчаслівымі навасёламі сталі сям’я Юрыя і Ірыны Чырыч, а таксама Яўгенія Жукаўца і Аліны Дзенісевіч.

Маладыя пары — ураджэнцы Петрыкаўскага раёна, што робіць гэтую падзею яшчэ больш значнай, бо яны атрымалі магчымасць будаваць сваю будучыню на роднай зямлі. Для маладых бацькоў гэта сімвал стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і прызнання іх нялёгкай, важнай працы. Супрацоўнікі міліцыі штодзень стаяць на варце парадку, забяспечваючы бяспеку і спакой грамадзян. Іх служба патрабуе самааддачы, мужнасці і гатоўнасці да любых выпрабаванняў. І калі дзяржава клапоціцца пра бытавыя умовы тых, хто стаіць на перадавой, гэта з’яўляецца магутным стымулам і падтрымкай. Мы віншуем сем’і супрацоўнікаў Петрыкаўскага аддзялення Дэпартамента аховы з гэтай цудоўнай падзеяй!

Жадаем сямейнага шчасця, утульнасці і дабрабыту. Няхай гэтыя сцены стануць сведкамі мноства радасных момантаў, дзіцячага смеху і цёплых сямейных вечароў.

Фотафакт: наваселле напярэдадні свята Фотафакт: наваселле напярэдадні свята Фотафакт: наваселле напярэдадні свята Фотафакт: наваселле напярэдадні свята Фотафакт: наваселле напярэдадні свята Фотафакт: наваселле напярэдадні свята Фотафакт: наваселле напярэдадні свята

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о