3 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пройдзе форум «Жанчына і будучыня вёскі». Петрыкаўшчыну на дадзеным мерапрыемстве прадставіць Тамара Стакан — загадчыца Капцэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Тамара Аляксееўна з’яўляецца ўрачом вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і «Выдатнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
У 2024 годзе Тамара Аляксееўна была афіцыйна ганаравана гэтага высокага звання за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё сельскай медыцыны. Раней, у 2022 годзе, яна таксама станавілася пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Урач агульнай практыкі» па выніках работы за 2021-ы.





Оставить комментарий