Днямі ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі” прайшла дыялогавая пляцоўка з вучнямі старэйшых класаў Ляскавіцкай сярэдняй школы, накіраваная на экалагічную асвету насельніцтва, у рамках мерапрыемстваў Месяца экалагічнага турызму, якім па ўсёй краіне абвешчаны верасень.

Мерапрыемства распачала выконваючая абавязкі загадчыка сектара спорту і турызму райвыканкама Зінаіда Беламутава, якая прадставіла вучням экспертаў – намесніка генеральнага дырэктара па навукова-даследчай рабоце нацпарку Андрэя Бяспалага і майстра лесу Петрыкаўскага лясгасу Дзіяну Драгун. “У нашай краіне налічваецца 13 відаў турызму, кожнаму з якіх прысвечаны свой час на працягу года. Жнівень, напрыклад, быў прысвечаны падзейнаму турызму, а верасень – экалагічнаму”, – растлумачыла Зінаіда Уладзіміраўна.
Андрэй Аляксандравіч падрабязна распавёў вучням пра экалагічны турызм і тое, як падобныя турыстычныя паслугі рэалізоўваюцца наведвальнікам нацпарка “Прыпяцкі”. Апрача гэтага, намеснік генеральнага дырэктара расказаў прадстаўнікам падрастаючага пакалення пра тое, што ўвогуле жадаюць пабачыць госці прыродаахоўнай установы: ад нацыянальнай кухні і традыцыйных промыслаў да археалагічных даследаванняў ды кальцавання птушак.
“Паняцце турызм у большасці людзей выклікае асацыяцыю з наведваннем славутых курортаў і адметных месцаў. Але, усё больш людзей зараз аддаюць перавагу арганізаванаму адпачынку бліжэй да прыроды. Людзям, канешне, больш падабаецца прачынацца пад спевы птушак, чым пад шум вялікіх, няхай і прыгожых гарадоў”, – рэзюмаваў навуковец.
Далей Андрэй Бяспалы расказаў вучням пра правілы паводзін на прыродзе і экалагічную небяспеку, якую можа прынесці пажар: апрача шкоды маёмасці і знішчэння ці пашкоджання экасістэм, полымя, распаўсюджваючыся на забруджаныя радыяцыяй месцы, падымае ў паветра радыенукліды, якія потым ветрам разносяцца на вялікія тэрыторыі. Гэта ў чарговы раз даказвае, чаму на прыродзе варта бездакорна прытрымлівацца мер бяспекі.
Школьнікі даведаліся і пра навуковую дзейнасць, якая праводзіцца ў нацпарку. Так, сёлета біёлагамі на тэрыторыі “Прыпяцкага” быў выяўлены нетыповы лішайнік і ёсць падстава лічыць, што гэта можа быць новы, невядомы навуцы дагэтуль від лішайніку. Зараз вучоныя займаюцца дэталёвым апісаннем біялагічнага матэрыялу, а генетыкі ўжо ўзялі адпаведныя пробы, каб канчаткова высветліць, ці новы гэта від.
Пра турыстычныя паслугі з прыстаўкай эка-, якія ажыццяўляе Петрыкаўскі лясгас, а таксам пра тое, куды паступаць, калі будучыя абітурыенты маюць намер звязаць сваё жыццё з лесаахоўнай службай, распавяла Дзіяна Драгун.
Пасля дыялогу школьнікі наведалі Музей прыроды, дзе кожны меў магчымасць узбагаціць і замацаваць свае веды пра мясцовую флору і фаўну ды традыцыйны ўклад жыцця палешукоў. Пасля гэтага вучні мелі магчымасць паназіраць за дзікімі жывёламі ў натуральным асяроддзі існавання, праехаўшы па маршруце сафары-парка. Дарэчы, падобны від экалагічнага турызму карыстаецца ў гасцей “Прыпяцкага” вялікай папулярнасцю і ўжо стаў сапраўднай візітоўкай прыродаахоўнай установы.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны Экалагічнае выхаванне для захавання прыроднай спадчыны

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о