Для дзяцей гульня – для іншых небяспека

0
427

У цэнтры ўвагі – спартыўная пляцоўка.
Вуліца Дружбы. Кожны дзень на спартыўнай пляцоўцы чуваць дзіцячыя галасы. На тратуар “вылятае” футбольны мяч, трапляе пад машыны ці ў каго-небудзь з прахожых. Лагічна, што любое месца для дзіцячых гульняў, асабліва пасярод жылой зоны, павінна быць агароджана. Так і ёсць: спартыўная пляцоўка на вуліцы Дружбы таксама агароджана, але палова сеткі знаходзіцца не зусім на сваім месцы – ляжыць каля гэтай жа самай пляцоўкі.
Самае цікавае, што сетка разарвана толькі з аднаго боку, які знаходзіцца бліжэй да праезжай часткі, з кожным днём памер “неагароджанай прасторы” павялічваецца, таму паркаваць машыну каля кватэры нават на некалькі хвілін вадзіцелі баяцца.
Чыя гэта віна: дзяцей ці дарослых – мяркаваць не бяруся, але праблема даволі сурёзная, таму патрабуе вырашэння, бо побач пражывае вялікая колькасць маленькіх жыхароў, ды і дарослы чалавек можа атрымаць сур’ёзную траўму.

Анастасія ФЕЛЬКІНА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о