Дэталі, якія ствараюць аблічча

0
25

Дэталі, якія ствараюць абліччаДобраўпарадкаванне населеных пунктаў – гэта комплексны працэс, які ахоплівае не толькі чысціню вуліц і наяўнасць зялёных насаджэнняў, але і прыстойны выгляд аб’ектаў.

У гэтым кантэксце ўвагу заслугоўваюць установы, якія з’яўляюцца часткай штодзённага жыцця грамадзян. Адной з такіх з’яўляецца аптэка № 148, размешчаная ў райцэнтры, і якая патрабуе ўвагі да свайго знешняга выгляду.
У апошні час шыльда з надпісам “Аптэка” на гэтым аб’екце знаходзіцца ў незадавальняючым стане – адсутнасць літар “т” і “к” робіць надпіс непрывабным. Такая дэталь, на першы погляд, можа здацца дробяззю, але менавіта нязначныя недахопы ствараюць агульнае ўражанне ад населеных пунктаў.
Напэўна адказным службам ёсць неабходнасць прыняць меры па аднаўленні цэласнасці і чытальнасці вывескі. Гэта зробіць важны акцэнт у плане паляпшэння візуальнага аблічча аб’екта.

Антаніна Смірнова,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о