31 студзеня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіўся Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Дарога не даруе памылак!”, мэтай якога з’яўлялася прафілактыка ДТЗ з цяжкімі наступствамі.
За 2024 год адбылося 420 (432; -12) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 65 (64; +1) чалавек загінула і 449 (485; -36) атрымалі розныя траўмы, з іх у стане ап’янення адбылося 31 (39; -8) здарэнне. З удзелам пешаходаў адбылося 133 (144; -11) ДТЗ, у якіх 30 (25; +5) пешаходаў загінула і З (125; +12) атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Таксама, за 2024 год адбылося 56 (59; -3) ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 3 (2; +1) дзяцей загінула і 58 (66; -8) – траўміраваны. На тэрыторыі раёна выяўлены 10 фактаў парушэння вадзіцелямі правілаў перавозкі дзяцей.
Памятайце, толькі няўхільнае выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху прывядзе да зніжэння колькасці аварый на дарогах і цяжкасці іх наступстваў.
Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий