Прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень Незалежнасці ўвасабляе гераізм, стойкасць і веліч духу нашага народа. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўнае мінулае Айчыны, адданы роднаму краю і робіць усё магчымае дзеля яго працвітання.
Сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, беражліва захоўваючы шматвяковыя традыцыі і ствараючы паспяховую будучыню. Суверэнітэт Беларусі – гэта летапіс мужнай барацьбы за свабоду, права жыць на сваёй зямлі, шанаваць нацыянальнае адзінства і ўмацоўваць дзяржаўнасць.
Жадаю Вам невычэрпнай энергіі і мірнага неба над галавой! Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, стваральнай працай і новымі дасягненнямі на карысць нашай любімай Рэспублікі Беларусь!

Святлана СЯНЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о