Карэспандэнт «Петрыкаўскіх навін» наведала зернеток ААТ «Пціч-Агра».
Як падзялілася кладаўшчык Надзея Карпо, зараз ідзе падрыхтоўка насення да пасяўнога перыяду.
Насенны фонд яравых у сельгаспрадпрыемстве ў дастатковай колькасці: у складах знаходзіцца каля ста тон аўса, 18 тон ячменю, травы — больш за шэсць тон.
Дарэчы, падчас наведвання ўчастка брыгада рабочых праводзіла ачыстку насення травы.
На палі ААТ «Пціч-Агра» ўжо вывезена арганіка, праведзена ўзворванне.
Насенне чакае свайго часу.
Оставить комментарий