Час саджаць і час выдаляць

0
94

Тэма азелянення і добраўпарадкавання ў ліку надзённых гэтымі сакавіцкімі днямі. Спрыяльны для пасадак час доўжыцца нядоўга, а паспець трэба нямала. Аднак побач з тэмай пасадкі, не менш надзённа гучыць і тэма абрэзкі дрэў, а таксама выдалення аварыйных зялёных насаджэнняў.
Так, на адрас рэдакцыі звярнулася жыхарка райцэнтра, якая папрасіла выдаліць аварыйныя таполі, што знаходзяцца па вуліцы Каралёва. Як пазначыла жанчына, побач ужо высаджаны маладыя дрэўцы. Верагодна, аджыўшыя свой век дрэвы і меркавалася выдаляць, аднак прайшоў год, а гэта суседства працягваецца.
Спадзяемся, у бліжэйшы час пытанне будзе вырашана.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о