Супрацоўнікі “Петрыкаўскіх навін” трымаюць сувязь з насельніцтвам не толькі ў час сустрэч, прамой тэлефоннай лініі або пасродкам паштовай сувязі. Наладжана зваротная ўзаемасувязь з землякамі і праз інтэрнэт.
У адзін з нашых мэсанджараў звярнулася жыхарка райцэнтра з просьбай паспрыяць у вырашэнні заўважанай нязручнасці. Размова ідзе пра сметніцу ў цэнтры горада па вуліцы Карла Маркса, якая размясцілася побач з гандлёвай кропкай “OZON”.
Усталявалі яе ў свой час работнікі камунальнай службы не побач з пешаходным тратуарам, а амаль пасярэдзіне зялёнай зоны (на фота). Жыхары і госці горада, каб скарыстацца сметніцай, вымушаны таптаць газон, прызначэнне якога надаваць гораду нэстэтычны выгляд.
Просім Петрыкаўскі райжылкамгас да пачатку работ па азеляненні горада разгледзець пытанне аб пераносе прыстасавання. Будзе зручна людзям і вуліца зайграе зялёнымі фарбамі.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий