Напрыканцы мінулага тыдня адбылося пашыранае пасяджэнне выканаўчага камітэта. У рабоце прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскай вобласці Сяргей Белы, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый.

На парадак дня былі вынесены ключавыя для рэгіёна пытанні: гатоўнасць устаноў адукацыі да новага 2026/2027 навучальнага года; вынікі дыспансерызацыі насельніцтва раёна за першае паўгоддзе 2026 года; аднаўленне пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях Петрыкаўшчыны.
Так, па інфармацыі Людмілы Мікалаеўны, сістэма адукацыі раёна ў 2026/2027 годзе будзе прадстаўлена 32-ма ўстановамі адукацыі і трыма дзіцячымі дамамі сямейнага тыпу. Рэарганізаваны дзве ўстановы адукацыі: Курыціцкі дзіцячы сад далучаны да сярэдняй школы, а раённы цэнтр турызму і краязнаўства – да цэнтру творчасці дзяцей і моладзі.
За парты сядуць 2703 навучэнцаў, а дзіцячыя сады прымуць 656 выхаванцаў. Кадравы склад умацавалі 20 маладых спецыялістаў. Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года асаблівая ўвага была нададзена пытанням бяспекі. У 29 установах устаноўлены відэакамеры ўнутранага і вонкавага назірання. Сістэма кантролю і кіравання доступам з’явілася ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія г. Петрыкава”.
Для 236 навучэнцаў з 52 населеных пунктаў арганізаваны падвоз у 21 установу, які забяспечыць 12 аўтобусаў, уключаючы спецыялізаваны аўтобус з пад’ёмнікам для дзяцей-інвалідаў.
У рамках дзяржпраграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” з абласнога і раённага бюджэтаў выдзелена 1266359 рублёў. Сродкі пайшлі на капітальны і бягучыя рамонты, будаўніцтва, закупку абсталявання і комплексную бяспеку. Дадаткова прыцягваліся спонсарскія сродкі і даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці.
На харчаблоках праведзена глабальная мадэрнізацыя: закуплена новае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, істотна абноўлены посуд для прыгатавання ежы і абедзенных залаў. Да пачатку года распрацавана абноўленае меню, якое адпавядае сучасным стандартам здаровага харчавання.
Нараўне з дасягненнямі, Людміла Мікалаеўна пазначыла шэраг задач, якія патрабуюць рашэння. Так, неабходна правесці будаўніча-мантажныя работы па ўладкаванні аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў Муляраўскай пачатковай, Колкаўскай базавай і Конкавіцкай сярэдняй школах. Патрабуецца ўсталяваць відэаназіранне па перыметры тэрыторый, абнавіць электраасвятленне і замяніць школьную мэблю ў шэрагу ўстаноў. На харчаблокі неабходна набыць абсталяванне для падтрымання параметраў вільготнасці паветра ў складскіх памяшканнях. У планах рамонт асфальтавага пакрыцця, пешаходных дарожак і замена чатырох школьных аўтобусаў з тэрмінам эксплуатацыі больш за 10-15 гадоў.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат адзначыў высокі ўзровень праведзенай работы па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, аднак нацэліў кіраўніцтва галіны на безумоўнае выкананне ўсіх астатніх задач.
“Праведзена сапраўды вялікая работа, у якую ўкладзеныя значныя бюджэтныя сродкі. Цяпер галоўная задача – умацаваць бяспеку нашых дзяцей па ўсіх напрамках. Тое, што сёння яшчэ не дапрацавана, павінна быць ухілена. Але за стварэннем камфортных бытавых умоў мы не павінны пакідаць па-за ўвагай галоўнае. Выніковасць адукацыйнага працэсу – вось наш асноўны арыенцір. Школа моцная сваімі выпускнікамі, і дзеці прыходзяць у класы ў першую чаргу па моцныя, канкурэнтаздольныя веды. Створаная база павінна працаваць на высокі вынік”, – рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о