Адзіным фронтам за газ і нафту

0
394

Сёння ў полі нашага зроку Венгрыя і Славакія, між якімі ніколі не назіралася асаблівага сяброўства. Але ў апошні час краіны маюць агульны інтарэс: яны выступаюць адзіным фронтам у суполцы ЕС, пратэстуючы супраць забароны Еўрапейскага саюза на пастаўкі расійскага нафты і газа. Нагадаем, што раней для гэтых краін рабілася выключэнне па пастаўках вуглевадародных энерганосьбітаў з Расіі.
У першую чаргу кіраўніцтва гэтых дзвух дзяржаў дбае пра інтарэсы эканомікі сваіх краін і іх грамадзян. Узважыўшы ўсё за і супраць, ўлады разумеюць, што ў іх няма перспектывы расійскім газу і нафце, а калі нават і прадугледзець такую магчымасць, то яна кіне краіну ў зацяжны эканамічны крызіс. І таму, у адказ на рашэнне Еўрапейскага саюзу ў 2027 годзе не толькі адказацца ад расійскіх паставак гэтых сыр’явых рэсурсаў, але і накладаць штрафы за карыстанне расійскімі нафтай і газам, краіны гатуюць заявы ў суд для апратэставання гэтага рашэння.
У апошні час назіраючы за агульным палітычным курсам ЕС у адносінах да стасункаў з усходнімі суседзямі (Расіяй і Беларуссю), які ў першую чаргу часткова б’е і па эканамічным стане краін Еўрасаюза, дзіву даешся, наколькі ён нагадвае дзіцячае “бяры свае цацкі і ідзі гуляць у сваю пясочніцу”! Расіі ды і Беларусі, прынамсі, і не дрэнна “гуляць у сваёй пясочніцы”, у якой галоўнымі “цацкамі” выступаюць такія запатрабаваныя ва ўсім свеце нафта і газ.
Можа пара пасталець, паважанае кіраўніцтва ЕС, і па-даросламу, з цвярозым поглядам узважыць усе “за” і “супраць” у агульна еўрапейскіх пытаннях?!
І адразу становіцца зразумелым, што Венгрыя і Славакія, можа і “маладзейшыя” ў плане дэмакратыі і дзяржаўнай самастойнасці, але, відавочна, мудрэйшыя.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о