15 студзеня 2026 года ў Галубіцкай сярэдняй школе прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам старшыні Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера і старшыні Галубіцкага сельскага выканаўчага камітэта Уладзіміра Аляксандрава.

Тэма сустрэчы — «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь».

Віталій Уладзіміравіч адзначыў, што найважнейшай палітычнай падзеяй мінулага года стала правядзенне другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу.

У рамках адзінага дня інфармавання старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў засяродзіў увагу прысутных на прыярытэтных напрамках і задачах на бягучую пяцігодку, пазначаных Кіраўніком дзяржавы ў Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі да беларускага народа, а таксама ўключаных у Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Кожны напрамак, прадстаўлены ў Праграме быў разгляджаны на сустрэчы з пункту гледжання таго, што маецца ў дадзены момант у краіне і ў раёне, і ў якім напрамку мы працягнем рухацца на гэтым накірунку, што з’яўляецца прыярытэтным. Асноўным лейтматывам на сустрэчы сіала тэма «наша, сваё, лепшае, беларускае».

Асаблівая ўвага — мерам, якія павінен распачаць раён для рэалізацыі задач будучай пяцігодкі. А яшчэ тое, што кожнаму з нас прыдзецца працаваць на совесць.

Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні развіцця менавіта невялікіх сельскіх населеных пунктаў і іх перспектывы — тое, што хвалюе вяскоўцаў.

Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады Адзіны дзень інфармавання: што чакае Петрыкаўшчыну ў бліжэйшыя гады

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о