Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне

0
202

Сёння на Петрыкаўшчыне, як і ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, праходзіць адзіны дзень інфармавання па тэме “Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця”.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Дзегцяром сустрэлася з калектывам Петрыкаўскага раёна электрычных сетак. У пачатку сустрэчы галоўны ідэолаг раёна Святлана Блінец нагадала прысутным пра тое, што 40 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны.

Пакуль свет дыскутаваў на тэму, хто вінаваты і што рабіць, наша краіна ліквідавала наступствы аварыі на ЧАЭС, укладваючы каласальныя сродкі ў іх мінімізацыю. За чатыры дзесяцігоддзі Беларусь крок за крокам аднавіла жыццё на пацярпелых тэрыторыях, прайшоўшы складаны шлях ад ліквідацыі наступстваў аварыі, рэабілітацыі і адраджэння пацярпелых тэрыторый да пераходу іх да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Святлана Міхайлаўна паведаміла пра рэалізацыю шасці дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў. Таксама ідэолаг закранула развіццё практычна ўсіх сфер жыццядзейнасці Петрыкаўшчыны на сённяшні дзень. – Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на вяртанне пацярпелых тэрыторый да паўнавартаснага жыцця. Як наладжана жыццё, што змяняецца ў гарадах і вёсках, як рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты і сацыяльныя мерапрыемствы, якая падтрымка патрэбна для прыбытковай працы прадпрыемстваў, у чым маюць патрэбу сем’і і дзеці – вось пералік галоўных тэм якія заўсёды ў полі зроку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры наведванні чарнобыльскіх рэгіёнаў, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.

Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання праходзіць сёння на Петрыкаўшчыне

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о