Адваротны бок медаля

0
155

Кожны раз, рухаючыся ў накірунку Ляскавічаў ці вяртаючыся назад, з захапленнем лавіла позіркам будынак райветстанцыі, фасад якога за апошнія гадоў 20 нарэшце быў адрамантаваны і набыў прывабны знешні выгляд. Аднак пры бліжэйшым аглядзе ўсё аказалася не такім ужо і ідэальным.

На жаль, на сённяшні дзень у ветстанцыі толькі парадны фасад мае выгляд і ўтрыманне належнае, а адвародны бок будынка пакуль пакідае жадаць лепшага. Так, у некалькіх метрах ад адміністрацыйнага будынка, побач з праезнай дарогай у лясны масіў, назіраем складзіраваныя будаўнічыя адходы.
Шкада, што, асіліўшы такі аб’ём рамонтных работ, у кіраўніцтва не хапіла сіл ці часу, а можа і элементарнага жадання, на яго лагічнае завяршэнне – вываз будаўнічага смецця. І ўсё ж мы разлічваем, што ў бліжэйшы час гэта недарэчнасць будзе ўхілена.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о