Адкрытыя магчымасці для юных талентаў

0
204
Гомельская вобласць дала старт унікальнаму конкурсу для маладых журналістаў і блогераў, які абяцае стаць сапраўднай пляцоўкай для выяўлення і падтрымкі юных талентаў V абласны конкурс для маладых журналістаў і блогераў будзе праходзіць у некалькі этапаў і зараз актыўна ідзе прыём заявак на раённы этап.

Удзельнікамі могуць стаць юныя журналісты ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, якія ўжо маюць досвед публікацый і рэпартажаў у сродках масавай інфармацыі. Асаблівая ўвага надаецца членам клубаў і аб’яднанняў юных журналістаў, якія прадэманстравалі свае здольнасці і актыўнасць у гэтым накірунку.
Рэдакцыя раённага выдання запрашае ўсіх таленавітых юнакоў і дзяўчат Петрыкаўшчыны далучыцца да гэтага знакавага конкурсу. Не сакрэт, што Петрыкаўшчына багата на журналісцкія таленты сярод моладзі, і гэты конкурс – выдатная магчымасць заявіць пра сябе.
Так, за апошнія гады на знакавыя мерапрыемствы абласнога і рэспублканскага маштабу былі запрошаны нашы юнкары Паліна Глушко, Андрэй Раўкоўскі, Марыя Валенцейчык з Бабуніцкай сярэдняй школы, Леанід Вішнякоў з Мышанскай сярэдняй школы, Ягор Кончыц з Ляскавічскай сярэдняй школы, Анастасія Кудравец з Пціцкай сярэдняй школы, Дзяніс Бычкоўскі, Паліна Невяроўская з Конкавіцкай сярэдняй школы.
Юныя таленты трапілі ў спіс запрошаных дзякуючы сваім дасягненням у журналістыцы і блогерстве. Асабліва прыемна адзначыць, што Паліна Глушко і Марыя Валенцейчык у свой час атрымалі дыпломы пераможцаў на пляцоўцы тэлерадыёкампаніі “Гомель”, што сведчыць пра высокі ўзроўнь майстэрства нашых юнкараў і іх педагогаў.
Паважанныя сябры, з умовамі конкурсу можна азнаёміцца па ссылцы https://petrikov.by/vnimanie-yunkoram/. Чакаем вашы работы на электроны адрас info@petrikov.by.
Журналістыка і блогерства – сферы, якія не ведаюць межаў. Гэты конкурс – выдатны шанец развіць свае навыкі і знайсці сваё месца ў свеце медыя.
Адкрытыя магчымасці для юных талентаў
Адкрытыя магчымасці для юных талентаў
Адкрытыя магчымасці для юных талентаў Адкрытыя магчымасці для юных талентаў Адкрытыя магчымасці для юных талентаў Адкрытыя магчымасці для юных талентаў Адкрытыя магчымасці для юных талентаў Адкрытыя магчымасці для юных талентаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о