З калектывам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Дрэвільпрам» сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алена Пастухова, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека.

Адкрыты дыялог у "Дрэвільпраме": ад адзінства да бяспекі дзяцей

Кола пытанняў, абмеркаваных у час сустрэчы, якая, дарэчы, прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, — шырокае і разнастайнае. Наталля Мікалаеўна распавяла прысутным пра сацыяльна-эканамічную і грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне, падрабязна спынілася на сутнасці і значымасці Дня народнага адзінства, які на наступным тыдні адзначыць Петрыкаўшчына разам з усёй Беларуссю. Разважалі пра тое, што адзінства значыць для прысутных і якія галоўныя здабыткі суверэннай Беларусі. Галоўным здабыткам краіны, па меркаванні ўдзельнікаў сустрэчы, з’яўляюцца мір і суверэнітэт, гарантам якога выступае наш Прэзідэнт.

Адкрыты дыялог у "Дрэвільпраме": ад адзінства да бяспекі дзяцей

Алена Пастухова спынілася на задачах, якія ставіць перад сабой партыя «Белая Русь», на самых яркіх рэалізаваных праектах, на планах і прапанавала ўдзельнікам сустрэчы папоўніць шэрагі партыйцаў.

Адкрыты дыялог у "Дрэвільпраме": ад адзінства да бяспекі дзяцей

Пра правапарушэнні непаўналетніх і бацькоўскую адказнасць, а таксама сексуальны гвалт у адносінах да непаўналетніх распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека.

Адкрыты дыялог у "Дрэвільпраме": ад адзінства да бяспекі дзяцей

— Наша чуласць, уважлівасць і неабыякавасць могуць уратаваць і засцерагчы непаўналетніх ад памылак. Няма нічога больш каштоўнага за жыццё, фізічнае і псіхічнае здароўе нашых дзяцей, — рэзюмавала Вольга Уладзіміраўна.

Адкрыты дыялог у "Дрэвільпраме": ад адзінства да бяспекі дзяцей

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о