Сёння на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло Міжведамаснае пасяджэнне па арганізацыі ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі па рэалізацыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2024 г. №1055 “Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне”.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшыня камісіі па справах непаўналетніх Наталля Ходзька, памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка, члены камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама, спецыялісты ЦРБ, РАНС, СПЦ, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, Энэргасбыту.
Падчас пасяджэння абмяркоўваліся пытанні арганізацыі работы суб’ектаў прафілактыкі з сем’ямі, непаўналетнія ў якіх прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Размова вялася пра дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі па рабоце з такімі сем’ямі, выкананне заканадаўства ў сферы абароны дзяцей. Інфармацыю адсочвайце на старонках газеты, у сацыяльных сетках “ПН”.







Оставить комментарий