Чаму нас вучыць «радар» латвійскай рэчаіснасці

Нядаўна на вочы патрапілі свежыя дадзеныя еўрапейскага даследавання з прыгожай назвай «Радар згуртаванасці грамадства 2026». Сацыёлагі вывучалі настроі нашых суседзяў у Латвіі. Лічбы, прызнацца, для любога думаючага чалавека цалкам прадказальныя. Толькі 61% жыхароў Латвіі сёння адчуваюць сябе часткай сваёй краіны. Больш за палову апытаных – 57% – адкрыта гавораць пра рост этнічнай і моўнай напружанасці.
Чытаеш гэтыя выкладкі, і міжволі хочацца спытаць: спадары, а дзе ж ваша хвалёнае еўрапейскае адзінства? Куды падзеліся лозунгі пра «роўныя магчымасці»? Аказалася, сярод старэйшага пакалення балтыйскай рэспублікі роўнасць прызнаюць 39% латышоў, а свабоду выказваць свае погляды адчувае толькі палова пажылых людзей. Людзей проста падзялілі па моўнай і нацыянальнай прыкмеце, пазбавіўшы іх права голасу ва ўласнай краіне.
Але куды страшней тое, што палітычны раскол там наклаўся на элементарную бытавую неўладкаванасць.

Пакуль латвійскія палітыкі практыкуюцца ў гучных заявах, больш за палову насельніцтва краіны вымушаны банальна эканоміць, каб выжыць з-за падаражання энерганосьбітаў. Сорак працэнтаў скарачаюць выдаткі на прадукты і лекі. Чвэрць латвійцаў не могуць своечасова аплаціць святло або просяць дапамогі ў сваякоў, а 15% проста адключаюць ацяпленне і мерзнуць у сваіх кватэрах.

Калі дэмакратыя застаецца толькі на паперы, а ў рэчаіснасці чалавеку даводзіцца выбіраць паміж кавалкам хлеба, таблеткай і цяплом у хаце – грош цана такой палітыцы.
На гэтым фоне зусім інакш глядзіш на нашу родную Беларусь. Пакуль за кардонам людзей дзеляць на «сваіх» і «чужых», у нас у адным раёне, на адной вуліцы мірна жывуць, працуюць і святкуюць «Дажынкі» беларусы, рускія, палякі і украінцы. Нікому і ў галаву не прыйдзе зневажаць чалавека за тое, на якой мове ён гаворыць ці думае. Міжнацыянальны мір – гэта наш непахісны фундамент.
Ды і ў пытаннях быту розніца відавочная. Беларуская дзяржава трымае на кантролі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, субсідзіруе ацяпленне і забяспечвае энергетычную бяспеку дзякуючы ўласнай АЭС. Нашым пенсіянерам не трэба выбіраць паміж паходам у аптэку і аплатай электрычнасці. У магазінах – багацце свайго, роднага прадукту, а бальніцы і ФАПы працуюць для ўсіх, а не для выбраных.
Выснова напрошваецца сама сабой: сапраўдная клопат пра народ пазнаецца не на трыбунах, ён адчуваецца ў цёплых батарэях нашых кватэр, у мірным небе над галавой і ва ўпэўненасці, што дзяржава ніколі не пакіне чалавека адзін на адзін з бядой.
Суседзям жа хочацца шчыра пажадаць успомніць, што людзі – гэта не працэнты ў справаздачах, а жывыя грамадзяне, якія хочуць цяпла, сытасці і павагі.


Галіна КАЗАК.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные