30 гадоў якасці і ўвагі да пакупніка

0
32

Чалюшчавічы па праве можна назваць месцам, дзе створаны ўмовы для камфортнага жыцця насельніцтва. У аграгарадку ёсць неабходная інфраструктура, да таго ж актыўна працуе прыватны бізнес, дзякуючы чаму задавальняюцца патрэбы жыхароў.

Хоць час ад часу даводзілася бываць у Чалюшчавічах, але ў краму «Валянціна», якая належыць таварыству з дадатковай адказнасцю “Рубіконгандаль” раней завітаць не выпадала. Першае ўражанне ад наведвання прыемнае: светлае, утульнае памяшканне, дзе ёсць магчымасць спакойна пахадзіць і выбраць неабходны тавар.

Пагутарыць з загадчыцай Ганнай Мазай аказалася не так проста: давялося мець зносіны ў тыя кароткія перапынкі, калі ў гандлёвым аб’екце не было пакупнікоў.

– Самі бачыце, людзі да нас ідуць. Краму актыўна наведваюць і мясцовыя жыхары, і заезджыя. Заўсёды маецца асартымент як харчовых, так і прамысловых тавараў. Наша “Валянціна” працуе ўжо каля трыццаці гадоў, і за гэты час не падвяла сваіх пакупнікоў, – пачала размову Ганна Васільеўна.
Загадчыца шчыра расказвае пра сваю дзейнасць. Тут, за прылаўкам, яна ўжо дваццаць пяць гадоў. Жанчына падзялілася, што раней прафесія яе была звязана з апрацоўкай алмазаў на Гомельскім “Крышталі”, але па сямейных абставінах вярнулася на малую радзіму, у Другую Слабодку, і знайшла сябе менавіта ў гандлі.

– І мне, і маёй напарніцы Алене Бардзілоўскай праца ў краме прыносіць задавальненне і дазваляе рэалізаваць сябе ў зносінах з людзьмі. Каб задаволіць кожны запыт, патрэбны не толькі прафесіянальныя, але і чалавечыя якасці, – упэўнена работнік гандлю.


З радасцю і гонарам жанчына праводзіць нас па краме. І не дзіўна, бо тут сапраўды ёсць чым пахваліцца. Малочныя, мясныя прадукты, хлеб, прысмакі, напоі, садавіна і гародніна – кожная група тавараў прадугледжвае выбар. Вока прыцягваюць і паліцы з прамысловымі таварамі. Тут можна ўбачыць многае: ад элегантных жаночых сумачак і касметыкі да неабходных рэчаў гаспадыні для дому, сродкаў гігіены і нават адзення.


– У нас шмат тавараў беларускай вытворчасці, – заўважыла Ганна Васільеўна. – Малочку нам прывозяць «Рагачоў» і “Савушкін прадукт”. Хлебабулачныя вырабы дастаўляюцца з Петрыкаўскага хлебазавода, Салігорску, Калінкавічаў і Бабровіч. Мясная прадукцыя – Гомель, Жлобін, Брэст – гэта толькі некаторыя з нашых пастаўшчыкоў. Кандытарка – “Спартак», “Камунарка”. Ёсць тавары з Расійскай Федэрацыі.



Суразмоўца звяртае ўвагу і на айчынныя тавары для дома: пасцельная бялізна з Рэчыцы і Баранавіч, беларускія ручнікі – усё гэта карыстаецца попытам.

Што немалаважна, гандлёвы аб’ект працуе і па заказах насельніцтва. Гэта значыць, што жыхары аграгарадка могуць набыць неабходнае і дома.

Доўгімі размовамі Ганну Васільеўну мы затрымліваць не сталі. Пакупнікі-вяскоўцы – людзі занятыя, ім няма калі чакаць. Карыстаючыся выпадкам, карэспандэнты “ПН” перайшлі ў разрад пакупнікоў. Шчыра кажучы, набытым, яго якасцю і коштам мы засталіся задаволены.

P.S. Кіраўніком ТДА “Рубікон-гандаль” з’яўляецца наш зямляк Уладзімір Фурман. Яго гандлёвыя аб’екты працуюць у Чалюшчавічах, Навасёлках, Ляскавічах, Мышанцы, Бабунічах, Галоўчыцах, Колках, робячы штодзённае жыццё мясцовых жыхароў больш зручным і камфортным. Акрамя таго, Уладзімір Іванавіч актыўна ўдзельнічае ў дабрачыннай дзейнасці на Петрыкаўшчыне. І калі ў нас ёсць такі чалавек – сумленны, адданы сваёй справе, які робіць добрае і важнае для іншых, то ўсё гэта, безумоўна, будзе і надалей знаходзіць сваё адлюстраванне на старонках раённага выдання.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные