У раённым краязнаўчым музеі працуе выстава нашага таленавітага земляка, майстра і мастака Івана Перарэжкі.

Свой прафесійны шлях Іван Паўлавіч пачаў у Гомельскім вучылішчы народных промыслаў, дзе атрымаў рэдкія і вытанчаныя спецыяльнасці: разьбяр па дрэве, інкрустатар шпонам і токар па дрэве. За плячыма майстра — праца канструктарам мэблі, служба ў войску, праца мастаком-афарміцелем у петрыкаўскім ПМК-110 і кіраванне дзіцячым гуртком «Разьба па дрэве» пры Доме піянераў.

Імя Івана Перарэжкі непарыўна звязана з культурнай спадчынай Петрыкаўшчыны. Майстар стаяў ля вытокаў стварэння музея Дзеда Талаша. Менавіта ён удзельнічаў у афармленні кампазіцыі і стварыў аўтарскія драўляныя скульптуры на прылеглай тэрыторыі.
Іван Паўлавіч з’яўляецца аўтарам і выканаўцам іканастаса ў храме Узнясення Гасподняга. А для храма Свяціцеля Мікалая ён стварыў велічны ківот для іконы вялікамучаніка Панцеляймона, на выраб якога спатрэбілася 8 месяцаў карпатлівай працы.

Асноўным жанрам мастака з’яўляецца пейзаж родных мясцін, таксама ён стварае рэплікі ікон.

У 2023 годзе майстар перадаў у дар музею 38 лікаў святых, над якімі працаваў больш за 11 гадоў!

Запрашаем наведаць выставу і на свае вочы пабачыць гэтую прыгажосць!

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные