Удары з-за вугла

Мінулы тыдзень прынёс чарговае пацвярджэнне таго, што для арганізатараў безпілотнага тэрору не існуе ні межаў, ні паняццяў чалавечнасці.

Падзеі ў Бранскай вобласці зноў прадэманстравалі цынізм і жорсткасць тых, хто імкнецца пасеяць страх і разбурэнне, не зважаючы ні на што.
Толькі за адны суткі 22 кастрычніка, пад прыцэльнымі ўдарамі беспілотных лятальных апаратаў апынуліся адразу два велікагрузы, за рулём якіх знаходзіліся грамадзяне нашай краіны. Беларускія рэгістрацыйныя знакі і грамадзянскі характар транспарту былі відавочныя для любога аператара БПЛА. Гэта азначае, што ўдары былі нанесены наўмысна, па бяззбройных працаўніках-кіроўцах, чыя адзіная задача – выконваць сваю працу і забяспечваць лагістыку.
Гэтыя подлыя атакі адбываюцца на фоне таго, што Беларусь, у чарговы раз, дэманструе сваю прыхільнасць гуманітарным прынцыпам. Наша краіна працягвае забяспечваць гуманітарныя калідоры, спрыяе ўз’яднанню сем’яў, праяўляючы спачуванне і адказнасць. У той час як адны сеюць хаос, іншыя прыкладаюць намаганні для захавання жыццяў і аднаўлення міру.
Усім, хто стаіць за гэтымі ўдарамі з-за вугла, варта памятаць: расхістаць нас не атрымаецца. Кожнае злачынства супраць грамадзян Беларусі, кожнае праяўленне бесчалавечнасці, парушэнне міжнароднага права – усё гэта зафіксавана. І за кожнае такое дзеянне ніхто не пазбегне адказнасці. Тэрор, накіраваны супраць мірных грамадзян, не застанецца без пакарання. Справядлівасць пераможа.


Святлана СОБАЛЕВА.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные