Падчас рэйду з інспекцыяй аховы прыроды і навакольнага асяроддзя паблізу аграгарадка Бабунічы выяўлены факт засмечвання тэрыторыі, прылягаючай да ляснога фонду Смятаніцкага лясніцтва.
Гледзячы на гэтую звалку, становіцца па-сапраўднаму сорамна за некаторых нашых землякоў. Гэта не выпадкова згубленыя рэчы – перад намі вынік планамернага вывазу непатрэбных рэчаў. У кучу звалены звычайны бытавы хлам: шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, рэшткі будаўнічых матэрыялаў і нават старое ацынкаванае вядро, якое адслужыла свой век. Каб даставіць такі аб’ём у лес, відавочна, спатрэбіўся транспарт і намаганні.
Пры гэтым у населеных пунктах створаны ўсе ўмовы для цывілізаванага збору адходаў – усталяваны кантэйнеры, а пры неабходнасці заўсёды можна заказаць тэхніку для вывазу буйнагабарытнага смецця. Чаму гэтыя магчымасці ігнаруюцца – пытанне застаецца адкрытым.
Нагрузка па ліквідацыі сметніка цалкам кладзецца на плечы Смятаніцкага лясніцтва.
На жаль, сітуацыя застаецца класічнай: смецяць адны, а прыбіраць вымушаны іншыя.
Так быць не павінна. Чысціня нашых лясоў – гэта супольная адказнасць і паказчык культуры кожнага жыхара раёна.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.





