Сёння супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, філіяла Дзяржэнерганагляду па Гомельскай вобласці, раённага аддзела ўнутраных спраў, рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны”, а таксама актывісты пярвічнай арганізацыі прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Петрыкаўскім раёне ГА арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё”.
У межах мерапрыемства ўдзельнікі высадзілі саджанцы сасны ў Петрыкаўскім лясніцтве, зрабіўшы свой унёсак у аднаўленне і прымнажэнне лясных багаццяў роднага краю.
Няхай прыгажэе Петрыкаўшчына, а пасаджаныя сёння дрэўцы радуюць жыхароў!
Такія ініцыятывы не толькі спрыяюць паляпшэнню экалагічнага стану, але і аб’ядноўваюць людзей вакол добрай і важнай справы.
Прыемным бонусам для ўдзельнікаў стала ініцыятыва ад Петрыкаўскага лясгаса пачаставацца гарачай гарбатай, што дадало мерапрыемству асаблівую цёплую і сяброўскую атмасферу.













