Днямі на базе сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава адбылося традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства – Дзень прызыўніка.

Для дзясяткаў мясцовых юнакоў гэты дзень азнаменаваў хуткі пачатак новага, адказнага і важнага этапу ў жыцці.
Галоўным і самым хвалюючым момантам сустрэчы стала ўручэнне прызыўнікам павестак у армію. З наказамі і словамі падтрымкі да будучых абаронцаў Айчыны звярнуліся ганаровыя госці. Кожны з выступоўцаў падкрэсліў важную місію, якая ўскладаецца на плечы моладзі, – берагчы мір і спакой на роднай зямлі.
Са шчырымі віншаваннямі да прысутных звярнулася старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Наталля Ходзька, якая пажадала хлопцам лёгкай і паспяховай службы. Ад імя партыі для будучых вайскоўцаў былі ўручаны карысныя памятныя падарункі – блакноты і ручкі, каб яны не забывалі пісаць цёплыя лісты сваім родным і блізкім.
Важным і змястоўным быў наказ камісара раёна Яўгенія Багаедава:
– Уступаючы ў шэрагі беларускай арміі, вы бераце на сябе адказнасць за мір і спакой на нашай зямлі. Наперадзе ў вас час сур’ёзных выпрабаванняў, якія гартуюць характар, вучаць дысцыпліне і сапраўднаму армейскаму сяброўству. Служыце так, каб вашы маці і блізкія спалі спакойна, а мы сустракалі вас праз час пасталелымі, упэўненымі ў сабе мужчынамі. Лёгкай вам службы, салдаты!
Маральную падтрымку і баявы настрой юнакам таксама перадалі вопытныя вайскоўцы і прадстаўнікі старэйшага пакалення.
Са словамі прывітання выступілі былы ваенны камісар раёна Аляксандр Адамоўскі, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Жукоўскі і сакратар ветэранскай арганізацыі Галіна Веракса. На духоўную службу і захаванне воінскага абавязку прызыўнікоў блаславіў протаіерэй айцец Васілій.
Урачыстую цырымонію ўручэння павестак правёў камісар раёна Яўгеній Багаедаў.
Выхаванцы ўстановы адукацыі падрыхтавалі для гасцей творчую праграму і стварылі для будучых абаронцаў сапраўдны святочны і ўрачысты настрой.
Дзень прызыўніка падарыў усім прысутным адчуванне гонару за моладзь Петрыкаўшчыны, якая гатова годна працягнуць слаўныя воінскія традыцыі бацькоў і дзядоў.


Галіна КАЗАК, фота аўтара.

1.5 2 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные