Сёння ва ўтульнай актавай зале першай гарадской школы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Тыдню бацькоўскай любові. Сустрэча пад назвай «Святло бацькоўскай любові: цеплыня сэрцаў, што дораць дом» сабрала прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Гэтае свята стала данінай павагі людзям з вялікім сэрцам, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе — выхаванню дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў.

Ганаровым госцем мерапрыемства стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Святлана Сенько. Звяртаючыся да прысутных, Святлана Уладзіміраўна падкрэсліла важнасць бацькоўства і той вялікай адказнасці, якую бяруць на сябе прыёмныя бацькі, ствараючы для дзяцей сапраўдную сям’ю. Святлана Сенько выказала словы шчырай падзякі матулям за іх цярпенне, дабрыню і штодзённую працу, якая дапамагае дзецям паверыць у сябе і знайсці свой шлях у жыцці.

Атмасферу свята стваралі музычныя нумары ў выкананні вучняў першай гарадской школы. Дзеці парадавалі гасцей кранальнымі песнямі і творчымі выступленнямі, якія нікога не пакінулі абыякавым.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных стала ўручэнне кветак і памятных падарункаў. Юныя міратворцы «Школы Міра» падрыхтавалі для бацькоў асаблівыя сувеніры ручной работы — сімвалічных галубоў, якія ўвасабляюць мір, дабрыню і чысціню пачуццяў.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы, яшчэ раз нагадаўшы ўсім нам, што сям’я — гэта галоўная каштоўнасць, а любоў, якую мы дорым дзецям, здольная зрабіць свет лепшым.

5 1 голос
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные